Перамога на алімпіядзе!
Віншуем Валерыю Бідзюру, якая заваявала дыплом III ступені і стала пераможцай II этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Дарэчы, гэта не першая перамога дзяўчыны ў алімпіядзе па роднай мове. У 2018 годзе Валерыя таксама была ўладальніцай дыплома III ступені. Жадаем поспехаў і далейшых здзяйсненняў на ніве авалодання ведамі ў галіне беларускай мовы і літаратуры!